Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання
Аўтар
Лазар Богша
Матэрыял
Дрэва, Золата, Срэбра
Параметры (ш/в/г мм.)
51,5 х 21,5 х 2,5 см
Час стварэння
1161 г.
Катэгорыя
Страчаныя
Від
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Падвід
Ювелірныя вырабы
Месцазнаходжанне
Невядома
Анатацыя
Крыж Еўфрасінні Полацкай — напрастольны крыж, выраблены ў г. Полацку для царквы Святога Спаса па заказу прападобнай ігуменні Ефрасінні Полацкай майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе. Мае шасціканцовую форму, вышыня — 51,8 см. Згублены падчас Другой сусветнай вайны і да гэтага часу не знойдзены. У 1997 годзе брэсцкі ювелір-эмальер Н. П. Кузьміч вырабіў копію крыжа ў поўны памер.
Паходжанне
Вяртанне-2: Артыкулы, дакументы і архіўныя матэрыялы па праблемах пошукаў і вяртання нацыянальных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь / Беларус. фонд. Культуры. - Мінск, 1994. - 270 с., с. 94


