Лампа Ханукія/Лампа Ханукия
Аўтар
Аўтар
Матэрыял
Метал
Параметры (ш/в/г мм.)
245х320 мм
Час стварэння
другая палова XVIII ст.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Культавыя помнікі
Падвід
Культавыя помнікі
Месцазнаходжанне
г. Магілеў, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Лампада ханукальная з’яўляецца рытуальным прадметам іудзеяў. У яе аснове – восем свяцільнікаў (як успамін пра дзіва, калі маленькага жбанчыка алею хапіла на 8 дзён гарэння). Артэфакт выраблены з металу, зборны, у выглядзе лаўкі, зроблены з 4-х дэталяў, якія звязаны паміж сабой пры дапамозе 4-х вінтоў. 1-я дэталь – самая вялікая і прыгожая, уяўляе вертыкальную фігурную сценку ўздоўж доўгага боку вырабу. Гэта традыцыйная форма, таму што ў старажытнасці ханукіі мацавалі да сценкі і гэтая дэталь засцерагала ад пашкоджання агнём. Фігурная сценка ўяўляе цэнтральную сіметрычную кампазіцыю арнаментальна-расліннага характара, якую вянчаюць дзве фігуркі ільвоў і тры выявы кароны. 2-я і 3-я аднолькавыя бакавыя дэталі маюць па пары ножак кожная і зроблены ў тым жа стылі ў выглядзе ажурнай сеткі і раслінных элементаў. Бакавыя сценкі вырабу завершаны плоскімі падстаўкамі ў выглядзе талерачак з падсвечнікамі круглай формы. 4-я дэталь арнаментаваная. Гарызантальная мае фігурны борцік з зігзагападобным узорам і 8-ю прывінчанымі да яе маленькімі чашачкамі-свяцільнікамі для масла дэаметрам 2,5 см і вышынёй 1,5 см.
Паходжанне
Перададзена ў дар Магілёўскаму абласному краязнаўчаму музею ім. Е.Р.Раманава ў 2021 г. грамадзянкай Расійскай Федэрацыі Інфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай гісторыка-культурнай установай «Магілеўскім абласным краязнаўчым музеем ім. Е.Р.Раманава»