Малацьба  ільну
Аўтар
Сеўрук Міхаіл Канстанцінавіч
Матэрыял
Кардон, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
350 х 490 мм. 1 адз.
Час стварэння
1967
Дата вяртання
27.05.2024
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Нясвіж, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
На малюнку адлюстравана калгасная праца ў летні час. Жанчыны ў простай сялянскай вопратцы, басанож, падаюць лён на малацілку. Эцюд выкананы буйнымі мазкамі у яркай і шырокай каляровай гаме. На адваротным баку надпіс: "Эцюд. Малацьба ільну" 1967 35 х 49
Паходжанне
Карціна напісана ў 1967 г. у г. Нясвіж. Карціна да 1988 г. знаходзілася ў кватэры майстра і была перавезена з г. Нясвіж у г. Масква пляменнікам М.К. Сеўрука Якубоўскім Мікалаем Канстанцінавічам пасля смерці жонкі мастака Раісы Сямёнаўны Сеўрук (1988). Работа вернута ў Нясвіж у маі 2024 г. унукам мастака Якубоўскім Мікалаем Мікалаевічам, які падараваў яе Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку “Нясвіж”. Iнфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай ўстановай “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.