Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Мантыгірдовіч Пётр (1440–1499) / Монтигирдович Петр (1440–1499)

Мантыгірдовіч Пётр (1440–1499) / Монтигирдович Петр (1440–1499)
Аўтар
Невядомы мастак
Параметры (ш/в/г мм.)
1000 х 780 мм
Час стварэння
1640-я гг.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
На цёмным фоне пабедраная выява шляхціца ў чорным жупане з блакітным поясам і тонкім чырвоным рэменем, у чорнай шубе з футравай падшэўкай. У правай руцэ – булава, левая трымае эфес шаблі
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Замак князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, перададзены ў 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, перададзены Дзяржаўнаму музею БССР, вернуты ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1968 г. (акт № 24-вх ад 26.06.1968 ад Дзяржаўнага музея БССР праз Міністэрства культуры БССР) _Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.)_