Мартовское солнце
Аўтар
Сеўрук Міхаіл Канстанцінавіч
Параметры (ш/в/г мм.)
465 х 348 мм. 1 адз.
Час стварэння
1964
Дата вяртання
27.05.2024
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Нясвіж, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Мастак адлюстраваў сонечны сакавіцкі падвячорак пераважна белай, блакітнай і ружовай фарбамі. На першым плане - снег, на які падае цень ад плота. У цэнтры кампазіцыі па шырыні аркуша працягнуўся плот з рэдкімі шчыкецінамі. За ім выступае заценены аднапавярховы дом з верандай, побач - высокія галінастыя дрэвы. Неба яснае, празрыстае, без аблокаў. На адваротным бвку надпіс ад рукі шарыкавай ручкай: "За "Мартовское солнце" к/м 46х35 1964/ подпіс М.Сеўрука. Адбітак прамавугольнага штампа чарніламі "Художественный фонд СССР/ производственный комбинат/ картон масленный/ размер 60х88/ Дата выпуска 19??/ ОТЧ".
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Карціна напісана ў 1964 г. у г. Нясвіж.
Карціна да 1988 г. знаходзілася ў кватэры майстра і быў перавезены з г. Нясвіж у г. Масква пляменнікам М.К. Сеўрука Якубоўскім Мікалаем Канстанцінавічам пасля смерці жонкі мастака Раісы Сямёнаўны Сеўрук (1988). Работа вернута ў Нясвіж у маі 2024 г. унукам мастака Якубоўскім Мікалаем Мікалаевічам, які падараваў яе Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку “Нясвіж”.
Iнфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай ўстановай “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.


