Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Марыя Далароса

Марыя Далароса
Аўтар
Невядомы мастак
Параметры (ш/в/г мм.)
800×990
Час стварэння
XVIII ст.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Ноўгарад, Расійская Федэрацыя
Анатацыя
На карціне на фоне карычневай архітэктурнай пабудовы і шэрага неба з белымі аблокамі выяўлена фігура Багародзіцы з белым каўняром у чырвоным хітоне, падвязаным тонкім поясам, і сінім мафорыі, з разведзенымі ў бакі рукамі. З правага боку меч, які працінае грудзі Дзевы Марыі. Гэты сюжэт вядомы ў многіх варыянтах, як жывапісных, так і графічных.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Улічваючы некаторую схематычнасць вобраза Маці Божай, можна выказаць здагадку, што аўтар карціны з даваеннай калекцыі БДМ выкарыстаў у якасці іканаграфічнай асновы гравюру. Вызначыць, якая менавіта гравюра з'яўляецца першакрыніцай зараз ужо немагчыма. Найбольш блізкая да карціны гравюра фламандца К. Галле малодшага па малюнку А. ван Дэйка са збору Рэйксмузеума ў Амстэрдаме. Карціна з назвай «Мадонна з мячом, пранізлівым сэрца» запісана ў даваенную інвентарную кнігу БДГМ. Вывезена з Мінска ў Германію ў 1944 г. (Інвентарная кніга Беларускага Дзяржаўнага гістарычнага музея г. Менска № 1 (інв. № 1–3058). С. 174. Мадонна з мячом, які пранізвае сэрца. Палатно, алей. 82×70. інв. № 5827/4, пры пераінвентарызацыі 1934 г. № 2536. Паступіў 06.04.1924 г. / Архіў НГМ РБ). На жаль, у даваеннай інвентарнай кнізе БДГМ адсутнічае інфармацыя аб паходжанні карціны. Зыходзячы з інвентарнага нумара 5827/4, прысвоенаму працы, у музей паступіла не менш за чатыры прадметы. (Сініла А.М. Зборы мінскіх музеяў у Картатэцы ўласнасці мастацкіх аб'ектаў (1945—1952) Мюнхенскага цэнтральнага зборнага пункту / Мір: Музей «Замкавы комплекс "Мір"». 2019. С. 73. № 372. «Мадонна Далароса. XVII ст. Дрэва, палатно, алей. 79×66. Стары нумар 2536. Нумар у Хёхштаце – 628/2, у Мюнхене – 14572»). Выява партрэта будзе апублікавана пры атрыманні дазвола. Інфармацыя прадастаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.