Натуршчык са спіны
Аўтар
Сяроў Валянцін Аляксандравіч
Параметры (ш/в/г мм.)
48×56 см
Час стварэння
Першая палова 1880-х гадоў
Дата вяртання
1957 г.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
На цёмным фоне аголены па пояс мужчына са спіны з невялікім паваротам направа. Правая недапісаная рука над цёмнавалосай галавой. Злева ўверсе і ўнізе справа – недапісанае палатно.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Паходжанне - Расійская імперыя.
Крыніца і дата вяртання прадмета ў калекцыю Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР / Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у пасляваенны перыяд не ўстаноўлены. Заінвентарызавана ў 1963 годзе па акце № 25 ад 15.04.1963.
Да 1941 г. належаў калекцыі Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, аб чым сведчыць захаваная папяровая налепка "Дзяржаўная карцінная галерэя БССР" з інвентарным нумарам "Ж-101"
Інфармацыя паводле матэрыялаў з выдання "Вяртанне: Дакументы і архіўныя матэрыялы па праблемах пошуку І вяртання нацыянальных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь/ Беларус. фонд культуры".-Мн., 1992.-256 с., с. 75 п.127


