Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Новы Запавет з Псалтыром

Новы Запавет з Псалтыром
Новы Запавет з Псалтыром
Новы Запавет з Псалтыром
Аўтар
Невядомы
Параметры (ш/в/г мм.)
15 см х 19 см х 9 см
Час стварэння
1652 г.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Кніжныя помнікі
Падвід
Друкаваныя выданні
Месцазнаходжанне
г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Экзэмпляр дастаткова добра захаваны, аднак ёсць страты - адсутнічаюць першыя старонкі і пярэдняя вокладка. З гравюр, змешчаных у выданні, маюцца тры - з выявамі апосталаў Іаана, Марка і Лукі.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Кніга “Новы запавет з Псалтыром” выдадзена ў 1652 г. у Багаяўленскай друкарні Куцеінскага манастыра, якая была заснавана магілёўскім першадрукаром Спірыдонам Собалем у 1630 г. Выданне знаходзілася ў прыватнага калекцыянера ў г. Маскве, Расійская Федэрацыя, набыта музеем гісторыі Магілёва ў 2016 г. Інфармацыя прадастаўлена музеем гісторыі Магілёва (2020 г.)