Партрэт Марка Мацвеевіча Антакольскага / Портрет Марка Матвеевича Антокольского
Аўтар
Крамской Іван Мікалаевіч (1837–1887), рускі мастак
Параметры (ш/в/г мм.)
КП-22689; інв. № РЖ-1652
Час стварэння
1871 г.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Пакаленны партрэт маладога мужчыны, выкананы манахромна (сепія). Барадаты і кучаравы мужчына прадстаўлены ў фас, стоячы, склаўшы рукі на грудзях, з накінутым на плечы пледам, на фоне сцяны.
Справа пасярэдзіне подпіс і дата: ИКрамской 1871
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Расія, Санкт-Пецярбург.
Твор быў вывезены ў Германію ў перыяд Другой сусветнай вайны. Вернуты ў Беларусь у 1948 г. (1941–1948, Акт и опись музейных экспонатов, возвращенных в БССР из Германии. 1947–1948. № 886). Раней – у 1960–1990 гг. – у зборы Дзяржаўнага музея БССР (инв. № 5929; инв. № 2756 ГИМ) (г. Мінск). Раней – у 1939–1941 гг. – у зборы Дзяржаўнай карціннай галерэі (інв. № невядомы) (г. Мінск); раней – 1931–1939 гг. – у зборы Беларускага дзяржаўнага музея (інв. № 649, у БДМ паступіў з Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (інв. № 649) (г. Масква); у прыватным зборы П. М. Траццякова (г. Масква), куды паступіў у 1875 г. ад аўтара.
Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).


