Партрэт Мікалая Георгіевіча Бонч-Асмалоўскага (?) / Николая Георгиевича Бонч-Осмоловского (?)
Аўтар
Альпяровіч Лейба (Лаўбе, Леў) Абрамавіч (1874 – 1913/1914) / Альперович Лейба (Лев) Абрамович (1874 – 1913/1914)
Параметры (ш/в/г мм.)
150,4 х 104,8 см
Час стварэння
1910 г.
Дата вяртання
1947
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Мікалай Георгіевіч Бонч-Асмалоўскі (1883 – 1968) – мастак, тэхнолаг. Вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы, дзе выкладаў маляванне яго бацька, які скончыў Акадэмію мастацтваў; у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, ваяння, дойлідства, потым у Парыжы. У 1908 – 1911 і 1913 – 1915 гг. жыў у Мінску, адкуль эвакуіраваўся ў Маскву, дзе пераважна і жыў далей. Удзельнік шэрагу мінскіх выставак, аўтар шэрагу твораў, прысвечаных Беларусі. У дарэвалюцыйнай творчасці меў схільнасць да экзатычных сюжэтаў, гучнай колернасці. З канца 1920-х працаваў у галіне тэхналогіі вырабу новых трывалых фарбаў, пераважна для манументальна-дэкаратыўнага жывапісу.
Злева ніжэй сярэдзіны знаходзіцца подпіс, зроблены белай і карычневай фарбамі: L. Alperowitz
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Відавочна, партрэт быў намаляваны аўтарам у Мінску пасля вяртання з паездкі ў Еўропу (у прыватнасці, Германію). Экспанаваўся на “Художественно-промышленной выставке в Художественно-промышленном музее при Минском Коммерческом училище”, якая была ў красавіку 1910 года.
У Беларускі дзяржаўны музей паступіў ад жонкі мастака ў 1931 годзе (інв. № 8955), які быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны сацыяльна-гістарычны музей (новы інв. № 3902).
Быў вывезены з Мінска, відавочна, у 1944 годзе.
Партрэт паступiў у Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1963 годзе, сярод іншых твораў, з палаца-музея ў Паўлаўску як вернутая ў 1947г. з Берліна уласнасць Дзяржаўнага музея БССР.
Акт № 127 ад 26.12.1964 аб прыёме на пастаяннае захаванне.
Iфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2024 г.)


