Партрэт мужчыны ў рыцарскіх даспехах/ Портрет мужчины в рыцарских доспехах
Аўтар
Невядомы мастак
Параметры (ш/в/г мм.)
1020 х 840 мм
Час стварэння
канец XVI ст.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск
Анатацыя
Постаць прадстаўлена да клубоў у развароце улева, каля стала, накрытага зялёнай тканінай. Апрануты ў белую кашулю, паверх яе – металічны даспех, аздоблены залачоным арнаментам. Праз правае плячо падпяразаны ружовай стужкаю. У правай руцэ абапёртая на клубе булава палкоўніка, на левым баку – шпага. Справа – ружова-чырвоная драпіроўка.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Замак князёу Радзівілаў у Нясвіжы.
Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, паступіў у 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, передадзены ў Дзяржаўны музей БССР, паступіў у Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1968 г. (акт ад 26.06.1968 № 24 вх ад Дзяржаўнага музея БССР праз Міністэрства культуры БССР).
_**Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).**_

