Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання
Аўтар
Юхнін Самір Львовіч
Матэрыял
Фотапапера, Кардон брыстальскі
Параметры (ш/в/г мм.)
163 х107 мм (паспарту); 143х98 мм (фота); 1 экз.
Час стварэння
1896-1906 гг.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Фотамастацтва
Падвід
Фатаграфія
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Фатаграфія з пагруднай выявай невядомага мужчыны, яўрэя, з барадой і вусамі, разварот 3/4 управа. У пінжаку светлага колеру з тканіны з малюнкам “у палоску”; арыгінал.
Фотадрук кантактны
Паходжанне
Расійская імперыя; Мінская губерня; Слуцк.
Перададзена ў дар Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь у 2023 г. ад прыватнага калекцыянера з г. Масква (Расійская Федэрацыя). Прадмет выкуплены калекцыянерам у 2022 г. на інтэрнэт-аўкцыёне “Мешок” (Расійская Федэрацыя)
Інфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай установай “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”



