Партрэт невядомага
Партрэт невядомага
Аўтар
Юхнін Самір Львовіч
Матэрыял
Фотапапера, Кардон брыстальскі
Параметры (ш/в/г мм.)
111х66 мм (паспарту); 94х62 мм (фота); 1 экз.
Час стварэння
1907-1915 гг.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Фотамастацтва
Падвід
Фатаграфія
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Фатаграфія з пагруднай выявай (у авале) невядомага мужчыны, з барадой і вусамі, разварот 3/4 улева. У пінжаку, светлай кашулі з каўнерам “стойка”, з гальштукам цёмнага колеру “бабачка”; арыгінал. Фотадрук кантактны.
Паходжанне
Расійская імперыя; Мінская губерня; Слуцк. Перададзена ў дар Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь у 2023 г. ад прыватнага калекцыянера з г. Масква (Расійская Федэрацыя). Прадмет выкуплены калекцыянерам у 2022 г. на інтэрнэт-аўкцыёне “Мешок” (Расійская Федэрацыя) Інфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай установай “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”