Партрэт невядомага з лістом / Портрет неизвестного с письмом
Аўтар
Невядомы мастак другой паловы XVI ст. Круг Тынтарэта (Якапа Рабусці, 1519–1594). Венецыянская школа
Параметры (ш/в/г мм.)
101,5 × 87 см
Час стварэння
канец XVI ст.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск
Анатацыя
На цёмным фоне паясная выява барадатага мужчыны ў 3/4 павароце налева, у чырвонай вопратцы з узорнай паласой праз левае плячо, з лістом у правай руцэ, левая, сагнутая ў локці, на поясе.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Італія, Венецыя.
Твор быў вывезены ў Германію ў перыяд Другой сусветнай вайны. Вернуты на Беларусь у 1957 г. з Дырэкцыі мастацкіх выставак і панарам (г. Масква). Раней – у 1939–1941 гг. – у зборы Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (інв. № невядомы) (г. Мінск); раней – у 1925–1939 гг. – у зборы Беларускага дзяржаўнага музея (інв. № 6011/241, пры пераінвентарызацыі 1934 г. – інв. № 2377, у Беларускі дзяржаўны музей (г. Мінск) паступіў з Горацкага музея (інв. № невядомы, г. Горкі); да 1917 г. – у калекцыі князёў Дандуковых-Корсакавых (маёнтак Раманава, Аршанскага павета, Магілёўскай губ. (цяпер Горацкі р-н, Магілёўская вобл.).
_**Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).**_


