Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Партрэт Паўла I

Партрэт Паўла I
Аўтар
Невядомы мастак канца XVIII стагоддзя – пачатку XIX стагоддзя
Параметры (ш/в/г мм.)
76,5×64,5 см
Час стварэння
1798–1801
Дата вяртання
1957 г.
Катэгорыя
Вернутыя
Анатацыя
Паходжанне - Расійская імперыя (?) Паясная выява мужчыны ў тры чвэрці налева, у зялёным камзоле з чырвоным каўняром з залатым ланцугом з ордэнам і блакітнай андрэеўскай стужкай, дзвюма ордэнскімі зоркамі і двума крыжамі. На галаве напудраны парык.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Твор быў вывезены ў Германію ў перыяд Другой Сусветнай вайны. Вернуты ў Беларусь у 1957 г. з Дырэкцыі мастацкіх выставак і панарам (г. Масква). Раней – у 1933–1939 гг. – у зборы Беларускага Дзяржаўнага музея (г. Мінск) (інв. № 9069/4, пры пераінвентарызацыі 1934 г. – інв. № 2075, у Беларускі Дзяржаўны музей паступіў з Дзяржаўнага Рускага музея (інв. № невядомы) (г. Ленінград).