Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

План губернскаго города Витебска / План губернскага горада Віцебска

План губернскаго города Витебска / План губернскага горада Віцебска
Аўтар
Тыпалітаграфія братоў Падземскіх (Віцебск)
Параметры (ш/в/г мм.)
75,5 х 62 см (памер копіі)
Час стварэння
1904 г.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Картаграфія
Падвід
Друкаваныя выданні
Месцазнаходжанне
г. Новакузнецк, Кемераўская вобласць-Кузбас, Расійская Федэрацыя
Анатацыя
Копія плана г. Віцебска 1904 года; выданне ліставое вертыкальнага фармату; з тлумачэннямі; арыгінал надрукаваны ў маштабе: у дзюйме 100 саж.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Арыгінал знаходзіцца ў фондах Новакузнецкага краязнаўчага музея (Кемераўская вобл., Расійская Федэрацыя); надрукаваны ў Тыпалітаграфіі братоў Падземскіх (Віцебск); складзены землямерам Г. Маісеевым у 1904 г. План быў выяўлены ў фондах Новакузнецкага краязнаўчага музея з дапамогай сайта Дзяржкаталога Музейнага фонда РФ. У выніку перамоў ВАКМ (Віцебскі абласны краязнаўчы музей) атрымаў скан плана ў добрай якасці, раздрукаваны і здадзены ў фонды ў 2-х экз. Інфармацыя прадастаўлена ўстановай культуры “Віцебскі абласны краязнаўчы музей” (2023 г.)