Радзівіл Альбрэхт Станіслаў (1593–1656) / Радзивилл Альбрехт Станислав (1593–1656)
Аўтар
Мастак кола Пітэра Данкерса дэ Рэя
Час стварэння
1640–1650-я гг.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Адлюстраваны ў рост на фоне чырвонай драпіроўкі, падлога – з чорных і шэрых плітак, каля стала, пакрытага блакітнай тканінай, на якім ляжаць аркушы паперы і пячатка. Валасы сівыя, невялікія вусы і бародка. Апрануты ў чорную куртку з блакітным каўняром, абшытым карункамі, нагавіцы з фальбонамі. Высокія чорныя боты, шырокія ўверсе, маюць шпоры. У правай руцэ – жэзл з металічным дзяржаннем, пры левым баку – шпага
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Замак князёў Радзівілаў у Нясвіжы.
Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, вернуты ў 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, перададзены ў Дзяржаўны музей БССР, вернуты ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1976 г. (Акт ад 26.08.1976 № 146а ад Дзяржаўнага музея БССР праз Міністэрства культуры БССР).
_Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.)_


