Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання
Аўтар
Невядомы мастак
Матэрыял
Палатно, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
640 х 540 мм
Час стварэння
1755–1760 гг.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск .
Анатацыя
На цёмным фоне – паясная выява дамы, галава павернута ўлева, яна ў белым парыку з буклямі, упрыгожаным каштоўным аграфам з перлінамі. Сукенка светла-шэрая з кветкавым арнаментам залацістага колеру. Дэкальтэ і рукавы аздоблены карункамі. З правага пляча спускаецца чырвоная мантыя на гарнастаевым футры, якая закрывае частку левай рукі. Уверсе справа – чырвоная драпіроўка.
Паходжанне
Замак князёў Радзівілаў у Нясвіжы.
Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, паступіў у 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паступіў у Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1963 г. (акт ад 05.06.1963 № 25).
Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).
Юрыдычныя падставы для вяртання
Жывапісны твор знаходзіўся ў даваеннай калекцыі Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР і ў 1941 г. быў вывезены ў Германію.

