Радзівіл Катажына (1619–1642) і Марыя (1625–1660) / Радзивилл Катажина (1619–1642) и Мария (1625–1660)
Аўтар
Шрэтэр Іаган
Параметры (ш/в/г мм.)
2015 х 1237 мм
Час стварэння
1646 г.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Адлюстраваны ў рост на цёмным фоне дзве жаночыя постаці: на першым плане – дама ў чорнай сукенцы з белым карункавым каўняром і манжэтамі, у правай апушчанай руцэ трымае закрыты веер, у сагнутай левай – белую хустку. У прычосцы – эгрэта з перлінамі і пер’ямі. На другім плане злева – дама ў чырвонай сукенцы з белым карункавым каўняром і манжэтамі трымае веер. У валасах – эгрэта з каштоўных камянёў. Уверсе – залацістая драпіроўка
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Замак князёў Радзівілаў у Нясвіжы.
Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, вернуты ў 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, вернуты ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1960 г. (акт ад 29.07.1960 №30 ад Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны).
_Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.)_


