Радзівіл Крыштоф (1585–1640) / Радзивилл Криштоф (1585–1640)
Аўтар
Невядомы мастак
Матэрыял
Палатно, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
1180 х 890 мм
Час стварэння
1635 г.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
На карычневым фоне – пакаленная выява магната ў дэліі з футравай падшэўкай, зашпіленай вялізнымі каштоўнымі гузікамі. Рукавы жупана – чырвоныя, з залацістым адлівам. На галаве – чорная суконная шапка-магерка, аздобленая металічным аграфам і пяром белай чаплі. У правай руцэ – вялікая гетманская булава з каштоўнымі камянямі, левая рука – на дзяржанні шаблі. У глыбіні фону – стол, пакрыты зялёным палатном, і драпіроўка ўверсе. Справа ўверсе – надпіс.
Паходжанне
Замак князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, вернуты ў 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, перададзены Дзяржаўнаму музею БССР, вернуты ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1976 г. (акт ад 26.07.1976 № 146а ад Дзяржаўнага музея БССР праз Міністэрства культуры БССР). _Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.)_
Юрыдычныя падставы для вяртання
Жывапісны твор знаходзіўся ў даваеннай калекцыі Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР і ў 1941 г. быў вывезены ў Германію