Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання
Аўтар
Мірыс Сільвестр Аўгусцін (1700–1790)
Матэрыял
Палатно, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
725 х 585 мм
Час стварэння
да 1762 г.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск .
Анатацыя
На цёмным фоне – паясная выява магната ў развароце ўлева, з сівеючымі кароткімі валасамі і невялікімі вусамі, у белай кашулі, металічнай кірасе, чырвонай мантыі, падшытай белым футрам. На грудзях – блакітная стужка ордэна Белага Арла, на мантыі – шытая зорка ордэна. У правай руцэ ён трымае гетманскую булаву
Паходжанне
Замак князёу Радзівілаў у Нясвіжы.
Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, паступіў у 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, передадзены ў Дзяржаўны музей БССР, паступіў у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь у 2001 г. (Акт ад 08.06.2001 № 12 ад Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі праз Міністэрства культуры БССР).
Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).
Юрыдычныя падставы для вяртання
Жывапісны твор знаходзіўся ў даваеннай калекцыі Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР і ў 1941 г. быў вывезены ў Германію.


