Радзівіл Станіслаў Казімір (1648–1690)/ Радзивилл Станислав Казимир (1648–1690)
Аўтар
Невядомы мастак
Матэрыял
Палатно, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
1090 х 745 мм
Час стварэння
першая палова XVIII ст.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск
Анатацыя
На цёмным фоне – паясная выява магната ў развароце ўправа, у цёмным доўгім парыку, у металічным даспеху. Каля шыі – вялікі чырвоны бант і белае карункавае жабо. Постаць упісана ў лаўравы вянок, які падтрымлівае на крылах чорны арол у княжацкай мітры. У яго дзюбе – шчыты з гербамі “Ліс” і Гайдэнстэйнаў, на грудзях – “Трубы”, унізе – белая бандэроль з надпісам.
Паходжанне
Замак князёу Радзівілаў у Нясвіжы. Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, паступіў у 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, передадзены ў Дзяржаўны музей БССР, паступіў у Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1968 г. (акт ад 26.06.1968 № 24-вх ад Дзяржаўнага музея БССР праз Міністэрства культуры БССР) Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).