Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Радзівіл Януш XI (1612–1655) / Радзивилл Януш XI (1612–1655)

Радзівіл Януш XI (1612–1655) / Радзивилл Януш XI (1612–1655)
Аўтар
Шульц Даніэль (?) (1615–1683)
Параметры (ш/в/г мм.)
2100 х 1220 мм
Час стварэння
1652 г.
Дата вяртання
1948 г.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Адлюстраваны ў рост на цёмным фоне, каля стала, пакрытага шэрай тканінай, ляжаць княжацкая карона і гетманская булава. Апрануты ў ружовы жупан з жоўтымі гузікамі на грудзях, перавязаны тканым поясам таго ж колеру. На плячах – чырвоная дэлія, падшытая чорным футрам з металічнымі зашпількамі. Боты жоўтыя, на абцасах. Галава амаль цалкам аголеная, вусы доўгія. Правай рукой указвае на верхнюю частку даспеха – кірасу, левая – на поясе
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Замак князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, вернуты ў 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, перададзены ў Дзяржаўны музей БССР, вернуты ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1976 г. (Акт ад 26.08.1976 № 146а ад Дзяржаўнага музея БССР праз Міністэрства культуры БССР) _Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.)_