Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання
Аўтар
Невядомы мастак
Матэрыял
Палатно, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
2100 х 1220 мм
Час стварэння
першая палова XVII ст.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
На цёмным фоне побач са сталом, накрытым чырвонаю тканінай, раставая фігура воіна ў металічным даспеху. На стале – гетманская булава і шлем з плюмажам, уверсе – надпіс, справа – зяленая драпіроўка. Падлога з белых і чорных плітак
Паходжанне
Замак князёў Радзівілаў у Нясвіжы.
Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, вернуты ў 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, перададзены Дзяржаўнаму музею БССР, вернуты ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1976 г. (акт № 146 ад 26.07.1976 ад Дзяржаўнага музея БССР праз Міністэрства культуры БССР).
_Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.)_
Юрыдычныя падставы для вяртання
Жывапісны твор знаходзіўся ў даваеннай калекцыі Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР і ў 1941 г. быў вывезены ў Германію


