Радзівіл Юрый (1556–1600)/ Радзивилл Юрий (1556–1600)
Аўтар
Невядомы мастак
Параметры (ш/в/г мм.)
950 х 880 мм
Час стварэння
канец XVI ст.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск
Анатацыя
Прадстаўлены ў паўпостаці, сядзіць у крэсле. Апрануты ў белую альбу, чырвоную мацэту з гузікамі і невялікім капюшонам, на галаве – чырвоны берэт. У правай руцэ трымае белую хустку. Злева ўверсе – надпіс
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Паходжанне: замак князёў Радзівілаў у Нясвіжы.
Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, паступіў у 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, передадзены ў Дзяржаўны музей БССР, паступіў у Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1968 г. (акт ад 26.06.1968 № 24 ад Дзяржаўнага музея БССР праз Міністэрства культуры БССР).
_**Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).**_


