Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Рубаха жаночая/Рубаха женская

Рубаха жаночая/Рубаха женская
Аўтар
Аўтар
Параметры (ш/в/г мм.)
ДВ-1060 мм; ПАГ-600 мм; ДР- 360 мм.
Час стварэння
пач. XX ст.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Этнаграфія
Падвід
Адзенне
Месцазнаходжанне
г. Магілеў, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Рубаха жаночая пашыта з льнянога адбеленага даматканага палатна. Станіна складаецца з трох полак палатна, сабраных узморшчыну і ўстаўленых у гарлавіну. Гарлавіна кашулі апрацавана шырокімі планкамі, якія ствараюць эфект выраза “карэ”. Планкі маюць вышыўку, запазычаную з традыцыйнай кашулі. Вышыўка выканана ў тэхніцы крыж чырвонымі баваўнянымі ніткамі. Спераду рубахі размешчаны доўгі разрэз-пазуха. Рукавы даўжынёй тры чвэрці, без ластаўніцы. На дзве траціны рукаў пакрыты вышыўкай, выкананай у тэхніцы крыж чырвонымі баваўнянымі ніткамі. Па падолу кашулі праходзіць палоска тканага узору ў выглядзе 8-мі пялёсткавых разетак паміж дзвюх тонкіх тканых палос.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Перададзена ў дар Магілёўскаму абласному краязнаўчаму музею ім. Е.Р.Раманава ў 2021 г. грамадзянкай Расійскай Федэрацыі Інфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай гісторыка-культурнай установай «Магілеўскім абласным краязнаўчым музеем ім. Е.Р.Раманава»