Ручнік-набожнік/Рушник-набожник
Аўтар
Аўтар
Параметры (ш/в/г мм.)
2410х410мм.
Час стварэння
пач. XX ст.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Этнаграфія
Падвід
Тэкстыль
Месцазнаходжанне
г. Магілеў, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Ручнік вытканы з адбеленых льняных нітак. Асноўнае поле ручніка выткана палатняным перапляценнем. Канцы ручніка ўяўляюць сабой папярочна арыентаваную кампазіцыю выкананую ў тэхніцы просты крыж баваўнянымі ніткамі чорнага і чырвонага колераў. Самая шырокая сярэдняя паласа ўзору зроблена ў выглядзе хвалепадобнай галінкі з бутонамі лілей. Верхняя паласа ўяўляе сабой галінку з птушкамі. Самая вузкая ніжняя паласа - хвалепадобная галінка з буйнымі кветкавымі бутонамі. Канцы ручніка аздоблены зубчастымі самаробнымі карункамі.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Перададзена ў дар Магілёўскаму абласному краязнаўчаму музею ім. Е.Р.Раманава ў 2021 г. грамадзянкай Расійскай Федэрацыі
Інфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай гісторыка-культурнай установай «Магілеўскім абласным краязнаўчым музеем ім. Е.Р.Раманава»


