Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання
Аўтар
Аўтар
Матэрыял
Баваўняныя ніткі, Вышыўка крыжам, Ніткі льняныя
Параметры (ш/в/г мм.)
3120х430мм.
Час стварэння
пач. XX ст.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Этнаграфія
Падвід
Тэкстыль
Месцазнаходжанне
г. Магілеў, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Ручнік выраблены з льняной слабаадбеленай тканіны. Асноўнае поле выткана палатняным перапляценнем. Канцы ручніка ўпрыгожаны вышытай кампазіцыяй баваўнянымі ніткамі чорнага і чырвонага колеру ў тэхніцы просты і балгарскі (падвойны) крыж. Вертыкальна размешчаная кампазіцыя візуальна дзеліцца на тры часткі, кожная з рознымі арнаментальнымі матывамі. Матывы вышыўкі расліннага характару. Канцы ручніка ўпрыгожаны самаробнымі плеценымі карункамі.
Паходжанне
Перададзена ў дар Магілёўскаму абласному краязнаўчаму музею ім. Е.Р.Раманава ў 2021 г. грамадзянкай Расійскай Федэрацыі
Інфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай гісторыка-культурнай установай «Магілеўскім абласным краязнаўчым музеем ім. Е.Р.Раманава»


