Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання
Аўтар
Аўтар
Матэрыял
Баваўняныя ніткі, Вышыўка крыжам, Ніткі льняныя
Параметры (ш/в/г мм.)
3240х320мм.
Час стварэння
пач. XX ст.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Этнаграфія
Падвід
Тэкстыль
Месцазнаходжанне
г. Магілеў, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Ручнік-набожнік вытканы шчыльным палатняным перапляценнем з льняных адбеленых нітак. Краі ручніка арнаментаваны ў тэхніцы бранага ткацтва ніткамі чырвонага колеру. Палосы арнаменту рознага памеру 1:5:7: 0,5 см. Усе палосы маюць аднолькавы малюнак, у аснове якога ляжыць ромб. Па канцам ручнік аздоблены самаробнымі вязанымі карункамі. Уздоўж аднаго з доўгіх бакоў, бліжэй да цэнтра, размешчаны асобныя вышытыя элементы - гэта 12 розных па форме, памеры і тэхніцы выканання крыжоў і ромбаў. Дадаткова ўздоўж гэтага арнаментаванага боку праходзіць зубчасты карунак. Краі гэтага карунка аздаблены чаргаваннем чырвона-чорнай абвязкі.
Паходжанне
Перададзена ў дар Магілёўскаму абласному краязнаўчаму музею ім. Е.Р.Раманава ў 2021 г. грамадзянкай Расійскай Федэрацыі
Інфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай гісторыка-культурнай установай «Магілеўскім абласным краязнаўчым музеем ім. Е.Р.Раманава»


