Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання
Аўтар
Якуб Колас
Матэрыял
Папера, чорны атрамант
Параметры (ш/в/г мм.)
Памер кнігі: 13,8 х 10,5 х 0,3 см; колькасць - 1 адз.
Час стварэння
31. 08. 1942 г.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Пісьмовыя крыніцы
Падвід
Рукапісы
Месцазнаходжанне
г. Ташкент, Рэспубліка Узбекістан
Анатацыя
Кніга з аўтографам была падаравана аўтарам супрацоўніку газеты Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі «Фрунзевец» Лепскаму Барысу Аронавічу
Паходжанне
Падчас Вялікай Айчыннай вайны Якуб Колас знаходзіўся ва эвакуацыі ва Узбекістане, цесна супрацоўнічаў з газетай «Фрунзевец». Супрацоўніку гэтага выдання і была падаравана кніга ў 1942 годзе.
Копія кнігі з аўтографам Якуба Коласа была перададзена дырэктарам Цэнтра народнай дыпламатыі стран ШАС ва Узбекістане Сабіравым К. К. напрыканцы 2022 года.
Выява рукапіснага аўтографа будзе апублікавана пры атрыманні дазвола музея выставіць яе ў публічны доступ.
Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Дзяржаўны
літаратурнамемарыяльны музей Якуба Коласа” (2023 г.)


