Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання
Аўтар
Касаткін Мікалай Аляксеевіч (1859–1930), рускі мастак
Матэрыял
Палатно, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
234 х 572 мм
Час стварэння
1895 г.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Выява шахцёра ў поўны рост, які стаіць спіной да гледача і трымае ліхтар у руках, апрануты ў старую вопратку, з шапкай на галаве.
Злева ўнізе аўтарскі надпіс, подпіс і дата: В. А. Симову — другу юной и настоящей поры Н. Касаткинъ 23 января 1896 г. Шахта.
Паходжанне
Расія, Масква.
Твор быў вывезены ў Германію ў перыяд Другой сусветнай вайны. Вернуты ў Беларусь у 1948 г. Раней – у 1939–1941 гг. – у зборы Дзяржаўнай карціннай галерэі (інв. № невядомы) (г. Мінск); раней – да 1939 гг. – у зборы Беларускага дзяржаўнага музея (інв. № невядомы) (г. Мінск); у прыватным зборы В. А. Сіманава (г. Масква).
Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).
Юрыдычныя падставы для вяртання
Вяртанне твора, які належаў у 1939–1941 гг. Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, пераемнікам якой стаў Дзяржаўны мастацкі музей БССР (1957), потым Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (1993)


