Свяціцель Мітрафан Варонежскі
Аўтар
Невядомы мастак
Параметры (ш/в/г мм.)
220×180
Час стварэння
XIX ст.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Ноўгарад, Расійская Федэрацыя
Анатацыя
Інфармацыя адсутнічае
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
На адваротным баку іконы захаваліся фрагмент папяровай наклейкі з лічбамі 1513…, надпіс простым алоўкам 15132/15 (закрэслена), надпіс «обмен б/№», фіялетавай фарбай 133 (?) – першая лічба неразборліва. Пяцізначны нумар належыць МЦЗП. У Германіі гэты нумар надалі розным прадметам: 22 іконам невялікага фармату, фотаздымкам, малюнкам, бронзаваму рэльефу, вырабам з каменю. Гэта азначае, што ўсе прадметы былі ўпакаваны разам і менавіта так іх вывезлі з музея ў Мінску.
Пяць ікон з 22, згаданых у Картатэцы ўласнасці МЦЗП вярнулі з Наўгародскага музея-запаведніка ў ДММ БССР. (Акт паступлення № 129 ад 24.12.1964 г. у ДММ БССР экспанатаў з Наўгародскага музея-запаведніка, якія належалі да Вялікай Айчыннай вайны ДММ БССР // Архіў сектара ўліку НММ РБ).
У зборы НММ цяпер знаходзіцця толькі чатыры помнікі, пяты абраз «Збавіцель» быў, імаверна, перададзены ў Маскоўскае акадэмічнае мастацкае вучылішча памяці 1905 года. (Акт перадачы з ДММ БССР у МАМВ № 14 ад 30.03.1984 г. // Архіў сектара ўліку НММ РБ).
На адваротных баках чатырох ікон з НММ захаваліся старыя папяровыя наклейкі і інвентарныя нумары, дзякуючы якім можна даказаць, што гэтыя творы былі ў даваеннай калекцыі Беларускага дзяржаўнаго гістарычнага музея. (Сініла А. М. Абразы з Беларускага дзяржаўнага музея ў сучасных зборах. Даваенная гісторыя і паходжанне // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі : [зборнік артыкулаў] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўная навуковая ўстанова "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры", філіял "Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы". — 2018. ― Вып. 25. ― С. 322―327).
Ікона «Свяціцель Мітрафан Варонежскі» таксама знаходзілася ў калекцыі Беларускана дзяржаўнага гістарычнага музея, што пацвярджаецца падобнай манерай нанясення нумара 133 (?), як і на іншых беларускіх іконах.
Выява абраза будзе апублікавана пры атрыманні дазвола.
Інфармацыя прадастаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.


