Сярод ялін
Аўтар
Сеўрук Міхаіл Канстанцінавіч
Матэрыял
Кардон, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
488 х 345 мм. 1 адз.
Час стварэння
1951 г.
Дата вяртання
27.05.2024
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Нясвіж, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Пейзаж "Сярод ялін" адлюстроўвае лясны гушчар сярод высокіх елак у летні час. Аўтар выкарыстоўвае шырокую каляровую палітру, каб перадаць атмасферу цішыні, свежасці, вільгаці, цемры. На адваротным баку надпіс: "Сярод ялін 1951 49 х 34 М. Сеўрук"
Паходжанне
Эцюд напісаны ў 1951 г. у г. Нясвіж. Эцюд да 1988 г. знаходзіўся ў кватэры майстра і быў перавезены з г. Нясвіж у г. Масква пляменнікам М.К. Сеўрука Якубоўскім Мікалаем Канстанцінавічам пасля смерці жонкі мастака Раісы Сямёнаўны Сеўрук (1988). Работа вернута ў Нясвіж у маі 2024 г. унукам мастака Якубоўскім Мікалаем Мікалаевічам, які падараваў яе Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку “Нясвіж”. Iнфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай ўстановай “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.