Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання
Аўтар
Левітан Ісак Ільіч (1860–1900), рускі мастак
Матэрыял
Палатно, алей
Час стварэння
1889 г.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Восеньскі пейзаж – маладыя пажаўцелыя бярозкі на фоне цёмных елак.
Справа ўнізе подпіс: ИЛевитанъ
Паходжанне
Расія, Масква.
Твор быў вывезены ў Германію ў перыяд Другой сусветнай вайны. Вернуты ў Беларусь у 1948 г. (1941–1948, Акт и опись музейных экспонатов, возвращенных в БССР из Германии. 1947–1948. № 2066). Раней – у 1939–1941 гг. – у зборы Дзяржаўнай карціннай галерэі (інв. № Ж-72) (г. Мінск); раней – да 1939 гг. – у зборы Беларускага Дзяржаўнага музея (інв. № 650(009)?), у БДМ паступіў з Дзяржаўнага музейнага фонду (інв. № 184) (г. Масква). Раней – у прыватнай калекцыі Н.І. Чучкова (г. Масква).
Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).
Юрыдычныя падставы для вяртання
Вяртанне твора, які належаў у 1939-1941 гг. Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, пераемнікам якой стаў Дзяржаўны мастацкі музей БССР (1957), потым Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (1993). Загад Камітэта па справах культпрасветустаноў пры Савец


