Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання
Аўтар
Сеўрук Міхаіл Канстанцінавіч
Матэрыял
Кардон, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
340 х 490 мм. 1 адз.
Час стварэння
1970 г.
Дата вяртання
27.05.2024
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Нясвіж, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Пейзаж "Возера" намаляваны ў зялёна-блакітных танах. На пярэднім плане адлюстраваны пясчаны бераг возера, які пераходзіць у луг з пажухлай травой. На беразе ляжыць бервяно, прышвартаваны 5 лодак. З берага ўглыб возера накіраваліся кліны чароту. Дальні бераг возера абазначаны сіняй стужкай лесу і хмарным небам. На адваротным баку подпіс: "Возера 34 х 49 1970 М. Сеўрук".
Паходжанне
Пейзаж напісаны ў 1970 г. у г. Нясвіж.
Пейзаж да 1988 г. знаходзіўся ў кватэры майстра і быў перавезены з г. Нясвіж у г. Масква пляменнікам М.К. Сеўрука Якубоўскім Мікалаем Канстанцінавічам пасля смерці жонкі мастака Раісы Сямёнаўны Сеўрук (1988). Работа вернута ў Нясвіж у маі 2024 г. унукам мастака Якубоўскім Мікалаем Мікалаевічам, які падараваў яе Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку “Нясвіж”.
Iнфармацыя прадастаўлена дзяржаўнай ўстановай “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.


