Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Выкрыццё Адысея / Разоблачение Одиссея

Выкрыццё Адысея / Разоблачение Одиссея
Аўтар
Дзанкі Антоніа (1631, Эстэ – 1722, Венецыя). Венецыянская школа
Параметры (ш/в/г мм.)
133×171,5 см
Час стварэння
другая палова XVII – пачатак XVIII стагоддзя
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск
Анатацыя
Злева, на цёмным фоне, на чырвонай драпіроўцы сядзіць напаўаголены мужчына з каронай на галаве, за ім – мужчынская галава ў кароне і тулава напаўаголенага юнака; справа на фоне блакітнага неба з аблокамі ўкленчаны мужчына з белай драпіроўкай на правай руцэ і блакітнай на сцёгнах, які трымае на светлым пакрывале аголенае немаўля.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Італія, Венецыя. Твор быў вывезены ў Германію ў перыяд Другой сусветнай вайны. Вернуты на Беларусь у 1948 г. з Цэнтральнага сховішча музейных фондаў прыгарадных палацаў (г. Пушкін) (інв. № 5503-1-231). У музей паступіў у 1960 г. з Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны (інв. № 15328) (г. Мінск). Раней – да 1941 г. – у зборы Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (інв. № Ж-1868) (г. Мінск); раней – калекцыя А. Какуляра (г. Варшава) (?). Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).