Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

За чытаннем

За чытаннем
Аўтар
Рош Луі
Параметры (ш/в/г мм.)
78×62,5 см
Час стварэння
XIX ст.
Дата вяртання
1957 г.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
У інтэр'еры з карцінамі на паласатых сценах ля расчыненай кніжнай шафы з кітайскімі вазамі наверсе, маладая жанчына, звернутая налева з кнігай у руках, якая сядзіць у абабітым паласатай тканінай крэсле у белай сукенцы з блакітным бантам на спіне, блакітнай туфлі з пражскай, з ружай. Злева, на мальберце, жаночы партрэт у пазалочанай раме, над ім чырвоная драпіроўка з узорнай аблямоўкай, за мальбертам карычневая шафа з вазамі наверсе. Унізе ружовае крэсла, за ім жаночы партрэт у авальнай бронзавай раме.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Паходжанне - Францыя. Твор быў вывезены ў Германію ў перыяд Другой Сусветнай вайны. Вернуты ў Беларусь у 1957 г. з Дырэкцыі мастацкіх выставак і панарам (г. Масква).