Запыт Упаўнаважанага Польскага Чырвонага Крыжа з просьбай паказаць лісты Луцэвіч У.Ф. і Янкі Купалы родным з наступным іх зваротам у Маскву
Аўтар
Упаўнаважаны Польскага Чырвонага Крыжа ў СССР
Параметры (ш/в/г мм.)
173.0 х 202.0 мм
Час стварэння
1931 г.
Катэгорыя
Перамешчаныя
Від
Архіўныя дакументы
Падвід
Рукапісы
Месцазнаходжанне
г. Масква, Расійская Федэрацыя
Анатацыя
Суправаджальны ліст Польскага Чырвонага Крыжа да Упаўнаважанага Польскага Чырвонага Крыжа зў Маскве з паведамленнем пра зварот лістоў Луцэвіч Уладзіславы Францаўны і Лучэвіча Івана Дамінікавіча (Янкі Купалы) родным.
На польскай мове, 1 л., 1 с.
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Дакумент датуецца 28.05.1931.
Звестак пра яго перамяшчэнне не маецца.
На дадзены момант арыгінал захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі (ГА РФ. Ф. Р-8406. Оп. 2. Д. 2970. Л. 7).
У 2022 г. Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы атрымана лічбавая копія дакумента без права яе публікацыі.
_**Інфармацыя прадастаўлена Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы (2023 г.)**_


