Зараджэнне музыкі. (Фаўн, які прыслухоўваецца да гуку ветру ў трыснягу) / Зарождение музыкі. (Фавн, прислушивающийся к звуку ветра в тростнике)
Аўтар
Гальберг Самуіл Іванавіч (1787–1839), рускі скульптар
Матэрыял
Мармур
Параметры (ш/в/г мм.)
1490х700х450 мм
Час стварэння
1824–1830 гг.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Скульптура
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Фігура фаўна, які нахіліў галаву да паднятай левай рукі, ля яго левай нагі – лісце трыснягу, сярод якога крылатыя пуцці.
Паходжанне
Расія, Санкт-Пецярбург. Твор быў вывезены ў Германію ў перыяд Другой сусветнай вайны. Вернуты ў Беларусь у 1962 г. з Дзяржаўнага Эрмітажа (інв. № НСК 2342) (Ленінград). Раней – да 1955 г. знаходзіўся ў Ленінградскім электра-тэхнічным інстытуце; у 1939–1941 гг. – у зборы Дзяржаўнай карціннай галерэі (інв. № невядомы) (г. Мінск). Раней – у прыватных калекцыях І.А. Гагарына, з 1830-х – у яго ўдавы К. М. Сямёнава-Гагарынай (г. Масква), пасля ў У.У. Мусіна-Пушкіна. Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).
Юрыдычныя падставы для вяртання
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь