Заслаўскі-Астрожскі Уладзіслаў Дамінік (1616–1656) / Заславский-Острожский Владислав Доминик (1616–1656)
Аўтар
Стробель Барталамей (1591 – пасля 1650)
Параметры (ш/в/г мм.)
1945 х 1250 мм
Час стварэння
1630-я гг.
Дата вяртання
1948 г.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Адлюстраваны ў рост на шэрым фоне, каля стала, пакрытага чырвонай тканінай, чорны капялюш з доўгімі пер’ямі. У магната доўгія цёмныя валасы, невялікія вусы. Апрануты ў куртку і нагавіцы, расшытыя залатым раслінным узорам, з шырокім белым карункавым каўнерам і манжэтамі. Боты высокія, светлыя. Унізе справа – надпіс
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Да 1939 г. знаходзіўся ў замку ў Нясвіжы, потым у Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (ДКГ), у 1941 г. вывезены ў Германію, вернуты ў 1948 г. у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, перададзены Дзяржаўнаму музею БССР, вернуты ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1968 г. (акт №24 ад 26.06.1968 ад Дзяржаўнага музея БССР праз Міністэрства культуры БССР).
_Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.)_


