Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання
Аўтар
Невядомы мастак канца XVI стагоддзя. Венецыянская школа
Матэрыял
Палатно, алей
Параметры (ш/в/г мм.)
108×83 см
Час стварэння
канец XVI ст.
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск
Анатацыя
Пакаленная выява маладой жанчыны, якая сядзіць павернута направа, спіной да гледача; галава ў профіль; з залацістымі валасамі, сабранымі на патыліцы і ўпрыгожанымі жэмчугам і залатым абручом; з завушніцамі і жэмчугам на шыі; у залаціста-карычневай з рукавамі сукенцы, з глыбокім выразам і шырокім карункамі вакол яго; з шыццём золатам. Правая рука сагнутая ў локці, у левай, апушчанай уніз, за спіной, трымае ўпрыгожванні. Побач, злева на століку – каштоўнасці, ваза з фігурамі на фоне чырвонай драпіроўкі. У глыбіні зверху справа – выява ахвярніка з палаючым агнём.
Паходжанне
Італія, Венецыя
Твор быў вывезены ў Германію ў перыяд Другой сусветнай вайны. Вернуты на Беларусь у 1957 г. з Дырэкцыі мастацкіх выставак і панарам (г. Масква). Раней – у 1939–1941 гг. – у зборы Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (інв. № невядомы) (г. Мінск); раней – у 1925–1939 гг. – у зборы Беларускага дзяржаўнага музея (інв. № 6011/242, пры пераінвентарызацыі 1934 г. – інв. № 2738, у Беларускі дзяржаўны музей (г. Мінск) паступіў з Горацкага музея (інв. № невядомы) (г. Горкі); да 1917 г. – у калекцыі князёў Дандуковых-Корсакавых (маёнтак Раманава, Аршанскага павета, Магілёўскай губ. (цяпер Горацкі р-н, Магілёўская вобл.).
Інфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2023 г.).
Юрыдычныя падставы для вяртання
Вяртанне твора, які належаў у 1939–1941 гг. Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, пераемнікам якой стаў Дзяржаўны мастацкі музей БССР (1957), потым Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (1993). Загад Міністэрстве культуры СССР ад 13.05.1957 № 305


