Жаночы партрэт. (Партрэт жонкі мастака) / Женский портрет (Портрет жены художника)
Аўтар
Альпяровіч Лейба (Лаўбе, Леў) Абрамавіч (1874 – 1913/1914) / Альперович Лейба (Лев) Абрамович (1874 – 1913/1914)
Параметры (ш/в/г мм.)
70 х 103 см
Час стварэння
канец 1900-х – пачатак 1910-х гадоў
Дата вяртання
1947
Катэгорыя
Вернутыя
Від
Выяўленчае мастацтва
Падвід
Жывапіс
Месцазнаходжанне
г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Анатацыя
Партрэт намаляваны пераважна ў стрымана-карычневай колеравай гамме, што дазволіла мастаку асабліва выразна выявіць бледны, засяроджаны твар кабеты, яе паглыбленасць у свой унутраны свет. Эмацыйны стан мадэлі падкрэсліваецца чырвоным колерам шаліка. Адлюстраваная жанчына нагадвае вобраз шмат якіх твораў мастака, чым ўскосна пацвярджаецца, што гэта жонка аўтара, імя якой пакуль высветліць не давялося. Партрэт з’яўляецца самым часта публікаваным і рэпрадуктаваным творам Л.А.Альпяровіча.
На адвароце палатна да рэстаўрацыі, дубліравання палатна быў надпіс: L. Alpero Minsk
Звесткі пра паходжанне, перамешчэнне культурнай каштоўнасці
Відавочна, партрэт намаляваны аўтарам у Мінску, пасля вяртання з паездкі ў Еўропу (у прыватнасці, Германію). Па падыходзе да кампазіцыйнага і колеравага вырашэння ён нагадвае партрэт мастака Ю.Ю.Клевера 1907 года, які быў створаны Л.А.Альпяровічам у Берліне.
Твор знаходзіўся ў сям’і мастака; відавочна, экспанаваўся на персанальнай выставе Л. Альпяровіча 1939 года ў Мінску, пасля чаго трапіў у музей.
Быў вывезены з Мінска, відавочна, у 1944 годзе.
Партрэт паступiў у Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1960 годзе з Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, куды быў вернуты з Германіі (№ 907 па вопісу вернутых твораў, складзеным у 1947—1948).
“Акт и опись музейных экспонатов, возвращенных в БССР из Германии” захоўваецца ў Нацыянальным архіве РБ: фонд 790, вопіс 1, справа 69.
Акт № 30 ад 29.7.1960 аб прыёме на пастаяннае захаванне.
Iнфармацыя прадастаўлена ўстановай “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”(2024 г.)


