Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Адна з самых знакавых і вядомых работ Марка Шагала упершыню экспануецца на радзіме мастака

08.04.2026
8 красавіка 2026 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь стартаваў праект «Выстава аднаго шэдэўра «Прагулка» Марка Шагала».

Выстава карціны сусветна вядомага мастака Марка Шагала «Прагулка» з калекцыі Дзяржаўнага Рускага музея (г. Санкт-Пецярбург) у Нацыянальным мастацкім музеі – гэта «гістарычная падзея для нашай краіны і кожнага, хто любіць мастацтва». Такім меркаваннем падзяліўся міністр культуры Беларусі Руслан Чарнецкі перад урачыстым адкрыццём выставы, паведамляе БЕЛТА.

Ён адзначыў, што «Шагал – гэта наш зямляк, які пісаў пра Віцебшчыну. Велізарная падзяка Рускаму музею за тое, што беларускі глядач убачыць такі шэдэўр сусветнай класікі выяўленчага мастацтва. Я ведаю, наколькі складана арганізаваць экспанаванне нават адной карціны такога найвышэйшага ўзроўню мастацкага выканання і значнасці для сусветнай культуры ў цэлым. Дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у гэтай працы, гэта сапраўды вялізнага варта». Р. Чарнецкі таксама заклікаў усіх наведаць музей і абавязкова палюбавацца шэдэўрам сусветнага жывапісу.

Выстава працуе да 6 ліпеня 2026 года.


Падзяліцца ў
Вярнуцца да спісу навін