Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Аладаўскія чытанні – 2024

03.06.2024

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 23 мая 2024 г. прайшла ХХІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Аладаўскія чытанні – 2024”, прысвечаная 85-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У рамках канферэнцыі былі прадстаўлены прафесійныя напрацоўкі супрацоўнікаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Музея «Замкавы комплекс «Мір», Бабруйскага мастацкага музея, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, аспіранты Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

На секцыі «Ад музейнага прадмета да калекцыі: рэстаўрацыя, атрыбуцыя, інтэрпрэтацыя» прагучалі даклады, у якіх надавалася ўвага пытанням фарміравання, даследавання і атрыбуцыі музейных калекцый. Выніковасць гэтага накірунака музейнай дзейнасці напрамую звязана з выяўленнем, вывучэннем і вяртаннем культурных каштоўнасцей беларускага паходжання.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.

Паводле ДУ “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь”

Падзяліцца ў
Вярнуцца да спісу навін