19.06.2023

У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 19 чэрвеня 2023 г. адбылося пасяджэнне Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.

Вынікі работы Камісіі ў першым паўгоддзі 2023 г. падвёў намеснік Міністра культуры, сустаршыня Камісіі, Саракач С.А.

Як распавёў Сяргей Аляксандравіч, за апошнія паўгода ў Рэспубліцы Беларусь вернута

-174 арыгінальных культурных каштоўнасцяў,

-25 электронных копій, уключаючы кнігі, фатаграфіі, творы мастацтва,

-120 архіўных дакументаў;

-9 зваротаў падрыхтавана на адрас дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі.

Вернутыя прадметы і іх копіі зоймуць сваё месца ў музеях нашай краіны.

_Паводле матэрыялаў Telegram-канала Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь_

_Фота А. Рудака_

Падзяліцца ў