Карціну Марка Шагала «Прагулка» прывязуць у Мінск у красавіку
28.01.2026
У красавіку 2026 года ў Мінску пройдуць Дні Рускага музея. Гэта сумесны праект, які рэалізуецца ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным Рускім музеем і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.
Галоўны экспанат – знакамітая «Прагулка» віцебскага генія Марка Шагала. «Гэта рэдкая магчымасць убачыць арыгінал у сябе дома», – расказала ў эфіры тэлеканала АНТ дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Ірына Мацяс, паведамляе БЕЛТА.
Паводле яе слоў, у Беларусі не засталося такіх шэдэўраў Шагала ці Малевіча, якія ёсць у калекцыях рускіх ці еўрапейскіх музеяў. «У 2027 годзе спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння мастака, і было б вельмі добра зрабіць вялікі праект з гэтай нагоды. І мы, вядома, будзем прапрацоўваць гэты момант», – дадала дырэктар музея.
Фота з адкрытых крыніц.