Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Музей гісторыі Магілёва мэтанакіравана праводзіць працу па выяўленню і вяртанню культурных каштоўнасцей.

12.12.2015

Музеем выкуплена за дзяржаўныя і спонсарскія сродкі ўжо каля 30 рэдкіх аб’ектаў культурнай спадчыны Беларусі, сярод якіх Эцюд Вітольда Бялыніцкага-Бірулі “Восень”, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. на польскай мове (выданне 1744 г.), кніга “Дзіўныя паведамленні пра езуітаў у Беларусі” (на лац. мове, 1786 г.) і інш.

Сёння ў экспазіцыі музея дэманструецца эскіз да карціны “Восень” (1930 г.) В.К. Бялыніцкага–Бірулі, перададзены на часовае захоўванне ў музей прыватным калекцыянерам з Польшчы

Падзяліцца ў
Вярнуцца да спісу навін