Новыя звесткі пра каштоўныя артэфакты
У раздзеле “Культурныя каштоўнасці” апублікаваны інфармацыйныя матэрыялы па 6 культурных каштоўнасцях. Звесткі былі дасланы музеем “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” ў рамках выканання плана работы Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні, увядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.
5 з пазначаных каштоўнасцей адносяцца да архіўных дакументаў, арыгіналы якіх захоўваюцца ў Расійскім Дзяржаўным ваенна-гістарычным архіве (РДВГА). З больш поўным іх апісаннем можна азнаёміцца ў базе звестак, якая размешчана ў раздзеле “Культурныя каштоўнасці” на інтэрнэт-партале “Вяртанне”.
Яшчэ адна каштоўнасць уяўляе сабой надпіс “Я умираю, но не сдаюсь! Прощай, Родина. 20/VII-41”, зроблены на сцяне невядомым абаронцам Брэсцкай крэпасці ў 1941 г. Надпіс быў знойдзены ў 1949 г. каля Беластоцкай брамы крэпасці. Фота надпісу зроблена ў 1952 г.
Сам арыгінальны надпіс (частка тынкоўкі) на сенняшні дзень захоўваецца ў Цэнтральным музеі Узброенных Сіл Расійскай Федэрацыі (ЦМВС РФ). Больш падрабязна пра надпіс можна даведедацца ў раздзеле “Культурныя каштоўнасці”.
_Паводле звестак ДзУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”_

