Новыя звесткі пра культурныя каштоўнасці
У раздзеле “Культурныя каштоўнасці” (база даных) апублікаваны інфармацыйныя матэрыялы па 6 культурных каштоўнасцях.
Звесткі былі дасланы дзяржаўнай установай “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь” і ўстановай “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва” ў рамках выканання плана работы Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні, увядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.
3 з пазначаных каштоўнасцей адносяцца да архіўных дакументаў, якія змяшчаюць дароўныя надпісы Я. Брыля Ф. Неўважнаму на сваёй кнізе “Жменя сонечных променяў” ад 7.ХІ.1965 г. і на зборніку “На сцежцы дзеці” ад 11.V.1988 г.
Наступныя 3 каштоўнасці прадстаўляюць сабой партрэтныя фатавыявы вядомага слуцкага фатографа Юхніна Саміра Львовіча.
Усе 6 каштоўнасцей перададзены ўстановам у дар.