Інфармацыйны рэсурс пра вернутыя, перамешчаныя і страчаныя культурныя каштоўнасці беларускага паходжання

Прайшло выніковае пасяджэнне Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь

19.02.2025
18 лютага г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося выніковае пасяджэнне Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.


фото для сайта.jpg



Пасяджэнне правялі сустаршыні Камісіі – намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Амбразевіч Ю.Г. і намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Саракач С.А.

Саракач С.А. прадставіў вынікі дзейнасці арганізацый і ўстаноў, якія прымаюць удзел у вяртанні культурных каштоўнасцей беларускага паходжання. Было адзначана, што ў 2024 годзе фонды дзяржаўных арганізацый культуры і архіўных устаноў папоўніліся на 504 адзінкі за кошт атрыманых Рэспублікай Беларусь арыгінальных прадметаў, а таксама электронных і лічбавых копій культурных каштоўнасцей беларускага паходжання.

Амбразевіч Ю.Г. інфармаваў аб дзейнасці Міністэрства замежных спраў і замежных устаноў Беларусі па дадзенаму напрамку, а таксама аб супрацоўніцтве з Расійскай Федэрацыяй у гэтай галіне.

Асаблівы акцэнт быў зроблены на пытаннях пошуку і вяртання беларускіх культурных каштоўнасцей, страчаных падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Падзяліцца ў
Вярнуцца да спісу навін